Logo Polskiego Radia
Print

Правыя папросяць прабачэньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2011 18:12
Гэта вынік першай выбарчай судовай справы ў рамках сёлетняй кампаніі.

/

Найбуйнейшая апазыцыйная партыя „Права й справядлівасьць” мусіць прасіць прабачэньня ў кіруючай партыі „Грамадзянская плятформа” за выказваньні ў выбарчай кампаніі.

Гэта вынік выбарчай справы, узбуджанай па ініцыятыве кіруючай партыі.

Апрача публічнага прабачэньня за пасярэдніцтвам СМІ, партыя «ПіС» павінна таксама прызначыць 10 тысячаў злотых штрафу на дабрачынныя мэты.

Нагадаем, кіруючая партыя „Грамадзянская плятформа” падала ў суд на партыю Яраслава Качыньскага за крытыку дасягненьняў урада Дональда Туска. У прыватнасьці, чальцы «ПіС» ставілі пад сумнеў дасягненьні ўраду, зьмешчаныя ў выбарчым бюлетэні «Грамадзянскай плятформы».

Прадстаўнікі «Права й справядлівасьці» не прыбылі на абвяшчэньне прысуду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт