Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: Дзень Беларускай вайсковай славы(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2011 19:06
Акцыя закончылася хвілінай маўчаньня ў памяць а героях Беларусі, а таксама загінулых ва ўчорашняй катастрофе хакеістаў.

8 верасьня, у Дзень Беларускай вайсковай славы каля 40 беларусаў прайшлі шэсьцем ад цэнтру Варшавы да памятнага знаку Булак-Балаховічу.

Яны 20 хвілінаў прастаялі ў цэнтры з нацыянальнымі сьцягамі, узгадалі Бітву пад Воршай, потым накіраваліся да памятнага знаку. „Шэсьце трывала каля гадзіны, пасьля чаго быў праведзены мітынг, на якім узгадалі Станіслава Булак-Булаховіча,” – паведаміў Беларускай рэдакцыі Андрусь Крэчка, сябра аргкамітэту „Беларускага Руху”.

Акцыя, якая доўжылася паўтары гадзіны, закончылася хвілінай маўчаньня ў памяць а героях Беларусі, а таксама загінулых ва ўчорашняй катастрофе хакеістаў.

аз

/
/
/
/
/
/


Фота: Андрусь Крэчка

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт