ВНУ пачалі новы навучальны год
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.10.2011 14:49
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнт Польшчы ўдзельнічаў ва ўрачыстым распачацьці навучальнага году ў Ягелёнскім унівэрсытэце. 
                
                
                
                
               
                
                         
  Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі задаволены зьменамі, унесенымі ў закон аб вышэйшай адукацыі. Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, папраўкі даюць шанец польскім ВНУ канкураваць у галіне адукацыі ў сьвеце.
Сёньня Браніслаў Камароўскі ўдзельнічаў ва ўрачыстым распачацьці 648-га навучальнага году ў найстарэйшай польскай вучэльні – Ягелёнскім унівэрсытэце ў Кракаве.
У сваёй прамове прэзыдэнт падкрэсьліваў, што цяпер самае важнае - разумна ажыцьцявіць новыя адукацыйныя правілы.
Браніслаў Камароўскі: Гэта важная комплексная рэформа вышэйшай адукацыі. Можна сказаць, першая ад часу ўступнай рэформы прэм’ер-міністра Тадэвуша Мазавецкага, то бок ад 1999 году. Цяпер перад намі заданьне разумнага й адважнага ажыцьцяўленьня згаданага закону. Адвага й розум неабходныя асабліва на ўзроўні вучэльняў, якія атрымаюць намнога больш прывілеяў. 
Перад урачыстым пачатакам навучальнага году адбылася сьвятая імша ў Калегіяце сьвятой Анны, якую служыў кардынал Станіслаў Дзівіш, а таксама ўрачыстае шэсьце прафэсараў.
У той жа час перад будынкам кракаўскага ўнівэрсытэту пратэставалі дзеячы Агульнапольсяга аддзелу навукі прафсаюзу „Салідарнасьць”, якія выступаюць супраць рэформы вышэйшай адукацыі ды дамагаюцца павышэньня заробкаў. 
аз