Logo Polskiego Radia
Print

Польскае МЗС выкліча Гайсёнка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2011 13:46
Польскае МЗС выкліча пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка ў сувязі з выказваньнямі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

/

Беларускі лідар на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў сказаў, што палякі мараць аб тым, каб іх мяжа праходзіла пад Менскам.

Міністар Радаслаў Сікорскі заявіў, што Варшава рашуча пратэстуе супраць такіх выказваньняў Лукашэнкі.

Сікорскі назваў словы беларускага прэзыдэнта „недарэчнымі”. Міністар зазначыў, што ў дачыненьні да Лукашэнкі трэба весьці адпаведную палітыку: узнагароджваць за добрае ды караць, калі ён парушае эўрапейскія стандарты.

Меркаваньнем Сікорскага, яшчэ ня позна, каб Аляксандар Лукашэнка пайшоў шляхам генэрала Войцеха Ярузэльскага, які жыве ў Польшчы й якога нядаўна ў шпіталі наведаў палітычны супернік Лех Валэнса.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт