Першая сустрэча „Руху Палікота”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.10.2011 15:30
У сядзібе арганізацыі сустрэліся 40 дэпутатаў, многія пабачыліся ўпершыню.
Кандыдаткай новай лібэральнай партыі „Рух Палікота” на пасаду віцэ-старшыні Сэйму будзе Ванда Навіцка. Пра гэта вырашыў палітычны камітэт партыі, які ўчора ўвечары сустрэўся ў Варшаве.
У сваю чаргу кіраўніком парлямэнцкай фракцыі партыі будзе заснавальнік арганізацыі Януш Палікот.
У сядзібе арганізацыі сустрэліся 40 новаабраных дэпутатаў. Многія зь іх убачыліся ўпершыню.
аз