Logo Polskiego Radia
Print

Палікот - за сьвецкасьць Сэйму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.10.2011 16:00
«Крыж у залі паседжаньняў - гэта доказ няроўнага стаўленьня дзяржавы да грамадзянаў».

/

Лідар новай лібэральнай партыі „Рух Палікота” лічыць, што гэтак званая барацьба за крыж у Сэйме можа працягвацца даўжэйшы час.

Учора дэпутаты партыі перадалі старшыні Сэйму заяву з патрабаваньнем зьняць крыж, які вісіць на сьцяне залі паседжаньняў ніжэйшай палаты польскага парлямэнту.

Лідар партыі Януш Палікот сказаў, што згаданая ідэя не карыстаецца падтрымкай большасьці польскага грамадзтва. Тым ня менш ёй зазначыў, што трэба змагацца за сьвецкі характар Сэйму.

Януш Палікот: Палітыка не заўсёды заключаецца ў тым, каб рабіць тое, чаго патрабуе большасьць. Часам трэба зрабіць тое, у што чалавек верыць. Паводле нас, ня можна будаваць грамадзкі давер ды сучасную дзяржаву, калі краіна ня будзе нейтральная. Калі дзяржава будзе заангажаваная ў нейкую рэлігію або калі дамінуючая рэлігія будзе ўмешвацца ў палітыку, то ў дзяржаве будуць узьнікаць канфлікты, падзелы, будзе адсутнічаць сьвецкі давер. Гэта для нас справа стратэгічнага характару.

- лічыць Януш Палікот.

Прадстаўнікі партыі „Рух Палікота” дэкляруюць, што перададзеная старшыні Сэйму заява не зьяўляецца прыкладам барацьбы з каталіцкім касьцёлам у Польшчы. У іхнай ацэнцы, крыж у залі паседжаньняў - гэта доказ няроўнага стаўленьня дзяржавы да грамадзянаў.

Крыж на сьцяне залі паседжаньняў ніжэйшай палаты польскага парлямэнту 14 гадоў таму павесілі дэпутаты адной з правых партый. Гэта адбылося ноччу напярэдадні першага паседжаньня Сэйму ІІІ скліканьня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт