Вера контра „Halloween”
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.11.2011 09:00
Паганскі звычай можа быць небясьпечны – перасьцерагаюць сьвятары.
Рыма-каталіцкі касьцёл перасьцерагае перад зангажаванасьцю ў якія-колечы формы акультызму й магіі, - прыгадаў арцыбіскуп Славой Лешэк Глудзь.
Карані „Haloween” сягаюць паганскага сьвята духаў і кельцкага бога сьмерці. Аўтар „Бібліі Сатаны” і стваральнік сучаснага сатанізму Антон Леві (Lavey) сьцьвердзіў, што ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада – гэта найважнейшае сьвята люцыфэра.
Як зазначыў арцыбіскуп Глудзь, „уцягваньне дзяцей, моладзі й дарослых, ці дазвол на практыкі акультызму, нават у выглядзе забавы, лічым супярэчлівымі з навукай Касьцёла. Паганскія насамрэч забавы напярэдадні Ўсіх Сьвятых з удзелам людзей, якія называюць сябе хрысьціянамі, зьбядняюць іх духова”.
„Halloween” гэта сымбаль паганізацыі нашага сьвету й патрэбная альтэрнатыва, каб працэс не пашыраўся. І такой прапановай зьяўляецца „Экумэнічная ноч Касьцёлаў”, якую суправаджае лёзунг „Хрыстос мацнейшы за гарбуз”.
1 лістапада, асабліва ў польскай традыцыі, вельмі важнае сьвята, - зазначае антраполяг Эва Клекат. – Успамінаньне памерлых замацоўвае супольнасьць, будуе яе тоеснасьць. Я не лічу, што „Halloween” можа сур’ёзна пашкодзіць. - Дзесяці асобам не пашкодзіць, а 11-й пашкодзіць, - мяркуе сьвятар евангельска-мэтадысцкай парафіі ксёндз Ян Острык.
Rzeczpospolita/яс