Logo Polskiego Radia
Print

Музэй у Казлоўцы: юбілей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2011 14:24
Музэй Замойскіх у Казлоўцы запрашае на Дзень адчыненых дзьвярэй.

/

Сёньня - Дзень адчыненых дзьвярэй у Музэі Замойскіх у Казлоўцы. З гэтай нагоды ўсе палацавыя аб'екты, у тым ліку капліцу ды галерэю сацрэалізму можна наведваць бясплатна ды без часовых абмежаваньняў.

Бясплатны ўваход у музэй зьвязаны з гадавінай паўстаньня ўстановы.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ў комплексе ў Казлоўцы разьмяшчаліся Дзіцячы дом, а таксама музэйны склад. Першыя турысты маглі наведаць палацовыя залі толькі ў 1977 годзе, калі Казлоўцы быў вернуты статус музэйнай установы.

Сёлета музэй мае яшчэ адну нагоду, каб сьвяткаваць. Гаворка ідзе пра атрыманьне першай узнагароды ў конкурсе „Сем цудаў Польшчы”, арганізаваным часопісам „National Geographic”.

Згаданую прэмію прызналі чытачы штомесячніка, якія аддалі найбольш сваіх галасоў менавіта на Казлоўку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт