Logo Polskiego Radia
Print

Левыя выбіраюць кіраўніцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2011 13:12
Зьмена кіраўніцтва партыі праходзціь пасьля незадавальняючага выбарчага выніку СЛД.

/

Сёньня Саюз левых дэмакратычных сілаў выбярэ новага кіраўніка партыі. Паводле камэнтатараў, лідарам сярод кандыдатаў на згаданую пасаду зьяўляецца Ежы Мілер. Нагадаем, старшыня партыі Гжэгаж Наперальскі адмовіўся ад пасады.

Былы прэм’ер-міністар раней заяўляў, што за пасаду лідара партыі змагацца ня будзе. Аднак у чацьвер падчас прэс-канфэрэнцыі ён высунуў сваю кандыдатуру.

Згаданае рашэньне Мілер патлумачыў тым, што ён ня хоча маргіналізацыі Саюзу левых дэмакратычных сілаў на польскай палітычнай сцэне.

Сёньняшняя сустрэча чальцоў СЛД зьяўляецца вынікам ненайлепшага выбарчага выніку партыі.

Нагадаем, на апошніх парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў кастрычніку, польскія сацыял-дэмакраты атрымалі ўсяго каля 8% мандатаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт