Віфлеемскае сьвятло міру вандруе ў Беларусь
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.12.2011 12:40
Сёньня польскія скаўты перадалі яго беларускім калегам
„Сьвятло, якое паказвае дарогу” - пад такім дэвізам у гэтым годзе праходзіць перадача Віфлеемскага сьвятла міру.
Агонь, запалены ў гроце Раства Хрыстова ў Віфлееме ідзе, вандруе па ўсёй Польшчы, а сёньня апоўдні на КПП у Кузьніцы польскія скаўты перадалі яго калегам зь Беларусі.
Віфлеемскае сьвятло міру – гэта сымбалічны агонь, знак міру, узаемазразуменьня й надзеі. Дзякуючы маладым людзям, яно даходзіць амаль ва ўсе эўрапейскія краіны.
яс