Logo Polskiego Radia
Print

Польшча: сьнег ды моцны вецер

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.12.2011 09:37
У выніку стыхіі раненьні атрымалі некалькі чалавек.

У Польшчы пайшоў першы сьнег. Інтэнсіўныя ападкі на паўднёвым захадзе краіны, на мяжы з Чэхіяй, сталі прычынай цяжкасьцяў у руху аўтамабільнага транспарту на дарогах, у тым ліку міжнароднага значэньня. Адначасова ў заходніх рэгіёнах краіны моцны вецер паламаў дрэвы й пашкодзіў будынкі. З-за таго, што паламаныя дрэвы перакрылі чыгуначныя шляхі, некаторыя цягнікі прыбываюць на станцыі са спазьненьнем. Ратаўнікі выяжджалі па выкліках больш за 400 разоў. У выніку стыхіі раненьні атрымалі некалькі чалавек.
Моцны вецер дзьме таксама ў гарах. Горныя ратаўнікі заклікаюць турыстаў не падымацца ў горы й застацца на турыстычных базах да моманту зьмяншэньня сілы ветру.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт