Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пачала прадаваць уласны газ

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.01.2012 14:56
Ужо сёлета сланцавы газ будзе выкарыстаны для абагрэву 3,5 тысяч жыхароў польскага Памор’я.

/

Польская нафтагазавая кампанія PGNiG пачала гандляваць сланцавым газам. Першым пакупніком будзе нямецкая фірма G.EN. Яна, дарэчы, плянуе збудаваць кілямэтровы газаправод, які злучыць радовішчы ў Любоціне на польскім Памор’і зь яе ўласнай сеткай. На дадзены момант G.EN абмяркоўвае пробныя пастаўкі.

Паводле “Dziennik. Gazeta Prawna”, тэставая здабыча з радовішча ў Любоціне распачнецца ў другой палове гэтага году. G.EN спадзяецца падпісаць з палякамі кантракт на некалькі гадоў.

Ужо сёлета сланцавы газ будзе выкарыстаны для абагрэву 3,5 тысячы жыхароў польскага Памор’я ў ваколіцах Пуцка і Ўладыслава.

Паводле прагнозаў, Польшча можа быць лідарам у Эўропе па радовішчах сланцавага газу. Амэрыканскае агенцтва па пытаньнях энэргіі EIA лічыць, што ў польскіх нетрах можа знаходзіцца да 5,3 трлн. кубамэтраў газу. Прамысловая здабыча газу пачнецца ў Польшчы праз 2 гады. Сланцавы газ, як чакаецца, будзе на 20% таньнейшы, чым імпратаваны.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт