67-я ўгодкі вызваленьня канцлягера Auschwitz-Birkenau
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
27.01.2012 10:37
27 студзеня 1945 году Чырвоная армія вызваліла гітлераўскі канцэнтрацыйны лягер Auschwitz-Birkenau.
З гэтай нагоды на тэрыторыі былога лягера ў Асьвенцыме адбудуцца афіцыйныя ўрачыстасьці.
Канцлягер Auschwitz быў заснаваны ў 1940 годзе ў Асьвенцыме на поўдні Польшчы, два гады пазьней немцы стварылі Auschwitz II-Birkenau у двух кілямэтрах ад гораду. Менавіта ён стаў месцам масавых забойстваў габрэяў. У лягерным комплексе функцыянавала таксама сетка падлягераў.
На тэрыторыі лягераў немцы зьнішчылі каля 1,1 мільёна людзей, пераважна габрэяў, але сярод ахвяраў масавага забойства ёсьць палякі, цыганы, савецкія ваеннапалонныя, а таксама прадстаўнікі многіх іншых нацыяў.
Штогод у Асьвецыме зьбіраюцца былыя вязьні, якія перажылі лягернае пекла.
кр