Фіскальныя касы на Крупуўках
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.02.2012 16:00
Гураляў, якія гандлююць асцыпкамі, хочуць прымусіць плаціць падаткі.
Зь сёньняшняга дня кожны латок на Крупуўках - гэта галоўная вуліца ў вядомай курортнай мясцовасьці Закапанэ (вельмі папулярнай таксама сярод беларусаў), павінен быць абсталяваны фіскальнай касай.
Сёньня мінае тэрмін, які Ведамства дзяржаўнай маёмасьці дало гуралям на тое, каб яны зарэгістравалі сваю гаспадарчую дзейнасьць ды ўсталявалі касы.
Жыхары Закапанэ ды навакольных мясцовасьцяў скардзяцца, што ўвядзеньне касаў давядзе іх да банкруцтва. Частка гандляроў заяўляе, што адмовяцца ад гандлю на Крупуўках.
Януш Майхэр, бургамістар Закапанэ, спадзяецца, што ўласьнікі латкоў прыстасуюцца да заканадаўства.
Януш Майхэр: Людзі ніколі не хацелі добраахвотна плаціць падаткаў. Тым ня менш, трэба прытрымлівацца законаў. Калі нехта ня плаціў падаткаў столькі часу, то цяжка яго з дня на дзень прымусіць. Тым ня менш, я думаю, што гэта справа часу й што неўзабаве таксама й на Крупуўках тыя, хто гандлюе асцыпкамі, будуць плаціць падаткі, як і ўсе астатнія ў краіне.
- лічыць бургамістар гарадка Закапанэ.
Цяпер на Крупуўках - непасрэдна на тратуары дзейнічае каля 13 латкоў. Да гэтага даходзяць яшчэ асобы, якія гандлююць вядомым авечым сырам на сваіх панадворках, разьмешчаных уздоўж згаданай вуліцы. З сёньняшняга дня фіскальныя касы абавязваюць усіх.
Ведамства дзяржаўнай маёмасьці папярэджвае, што за парушэньне правілаў будзе штрафаваць. Штраф можа скласьці да 7,5 тысячаў эўра.
аз