Logo Polskiego Radia
Print

Інтэрнэт-махляр затрыманы

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 16.02.2012 13:20
За махляром былі высланыя два эўрапейскія ордэры на арышт.

Сталічная паліцыя затрымала махляра, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку больш за 6 гадоў. Пёрт О. ашукваў карыстальнікаў інтэрнэт-аўкцыёнаў. Мужчына выстаўляў на продаж мабільныя тэлефоны. Аднак пасьля атрыманьня грашовага пераказу тавар не высылаўся да набыўцоў.

Паліцыі ўдалося вылічыць махляра й мейсца ягонай працы. Праз падстаўнога кліента фірмы паліцыянты дамовіліся на сустрэчу, падчас якой адбылося затрыманьне.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт