Будаўнікі дбаюць пра буслоў
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
23.02.2012 18:19
Бусьлінае гняздо, якое перашкаджала будаўніцтву дарогі, дбайна перанесьці ў іншае месца.
У прысутнасьці эколягаў і пры дапамозе крану ў мястэчку Остраў (Падкарпацкае ваяводзтва) будаўнікі дбайна перанесьлі бусьлінае гняздо, якое замінала будаўніцтву аўтастрады А-4.
Слуп з гняздом знаходзіўся акурат у цэнтры плянаванай дарогі. Новае “месца прапіскі” знаходзіцца за пару соцень мэтраў ад папярэдняга. Дзякуючы гэтаму ёсьць больш шанцаў, што пасьля прылёту буслы знойдуць сваё месца жыхарства.
“Апэрацыя” па пераносе гнязда каштавала інвэстару каля тысячы даляраў. Буслам пашчасьціла, бо пераносіць птушыныя гнёзды дазваляецца ад кастрычніка да канца лютага.
дг