Logo Polskiego Radia
Print

Польшча заключыла буйны кантракт на пастаўку ўзбраеньня

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.02.2012 06:30
Канцэрн Bumar вырабіць для Індыі больш за 200 браніраваных цягачоў WZT-3.

Фота:
Фота: Wikimedia Commons

Польскі канцэрн узбраеньня Bumar выходзіць на індыйскі рынак. У студзені гэтага году была падпісаная дамова на пастаўку Дэлі 204 рамонтна-эвакуацыйных машынаў WZT-3. Першыя 8 машынаў будуць адпраўленыя ў Індыю ўжо ў гэтым месяцы. Вартасьць кантракту – каля 275 мільёнаў даляраў. Канкурэнтам польскага канцэрна Bumar былі расейскія танкавыя заводы.

Таксама польская фірма хоча ўдзельнічаць у адной з самых вялікіх індыйскіх праграмаў пераўзбраеньня. Гаворка ідзе пра распрацоўку новага індыйскага танка Arjun, а таксама бронецягачоў на яго базе. Bumar ужо падпісаў зь індыйскай кампаніяй BELM Ltd. адпаведны ліст аб намерах.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт