Logo Polskiego Radia
Print

Другі дзень IX Гнезьненскага зьезду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2012 16:29
У ім удзельнічаюцм прадстаўнікі 10 хрысьціянскіх касьцёляў, а таксама мусульмане й габрэі.

/

Сёньня прайшоў другі дзень IX Гнезьненскага зьезду. Больш за 900 ягоных удзельнікаў дэбатавалі, між іншым, пра ролю рэлігіі ў грамадзтве сучаснай Эўропы, а таксама гістарычны ўклад рэлігіі ў стварэньне эўрапейскай спадчыны.

Апрача таго, удзельнікі сустрэчы размаўлялі пра ролю парафіяў у грамадзянскім патэнцыяле дзяржавы.

Для ўдзельнікаў зьезду выступіў вядомы польскі джазмэн Станіслаў Сойка ды экумэнічныя музычныя гурты.

Сёньня пачалася таксама апрацоўка завяршальнага дакумэнту зьезду.

У пятніцу Гнезьненскі зьезд урачыста адчыніў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі й прымас Польшчы Юзаф Кавальчык.

Сустрэча закончыцца ў нядзелю. У яе рамках у супольных дыскусіях і сустрэчах удзельнічаюць прадстаўнікі 10 хрысьціянскіх касьцёляў, а таксама мусульмане й габрэі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт