Новая форма на чэмпіянат (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.03.2012 17:05
У Варшаве прайшла прэзэнтацыя форменнай вопраткі валанцёраў, якія будуць несьці службу падчас чэмпіянату Эўропы па футболе.
У варшаўскім аэрапорце прайшла прэзэнтацыя форменнай вопраткі валанцёраў, якія будуць несьці службу падчас матчаў чэмпіянату Эўропы па футболе. Чэмпіянат пачынецца ў сярэдзіне чэрвеня ды пройдзе ў Польшчы й ва Ўкраіне. Асноўны колер формы – зялёны ды салатавы. Самі валанцёры, якія прымералі вопратку, кажуць, што яна практычная, а цела ў ёй адпачывае.
У Польшчы на чэмпіянаце будзе працаваць каля 3 тыс. валанцёраў. Асноўная іх задача – дапамога заўзятарам ды арганізатарам спаборніцтва. Валанцёры павінны валодаць прынамсі адной замежнай мовай на камунікатыўным узроўні. Дарэчы, найстарэйшаму валанцёру – 81 год, ён – жыхар Варшавы.
вс
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek Pietruszka
PAP/Radek Pietruszka