Канфуз перад „EURO-2012”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.04.2012 17:14
Ня дзейнічаў нумар тэлефону службаў ратаваньня 112.
Національний стадіон у ВаршавіWikipedia/Przemysław Jahr
Сур’ёзным канфузам закончыліся вучэньні ратавальных службаў на варшаўскім Нацыянальным стадыёне. Вучэньні былі праведзеныя напярэдадні Чэмпіянату Эўропы па футболе „EURO-2012”.
Мэдычныя ратаўнікі, паліцыянты ды пажарнікі прапрацоўвалі дзеяньні на выпадак нешчасьлівага здарэньня з удзелам 120 параненых.
Не спрацаваў нумар тэлефону службаў ратаваньня - 112, на які ўдзельнікі акцыі бязвынікова тэлефанавалі амаль 10 хвілінаў.
Прадстаўнікі сталічнага бюро бясьпекі запэўніваюць, што справа з занятым ратавальным нумарам будзе высьветленая.
Арганізатары вучэньня пра сур’ёзны канфуз з нумарам 112 паведамілі паліцыю ды Міністэрства ўнутраных справаў.
аз