Фэстываль званарства ў Супрасьлі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.04.2012 17:08
Прыблізна 30 чалавек зь Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны прымаюць удзел у 4-м Міжнародны фэстывалі праваслаўных званароў.
Мерапрыемства пачалося сёньня ў Супрасьлі пад Беластокам і працягнецца да нядзелі.
Галоўным арганізатарам фэстывалю зьяўляецца Музэй ікон у Супрасьлі й Падляскі музэй у Беластоку.
Музэй ікон знаходзіцца ў будынку мужчынскага праваслаўнага манастыра Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы ў Супрасьлі. На званіцы манастыра званары дэманструюць свае ўменьні.
Фэстываль праводзіцца пад лёзунгам "Абвяшчае, узвышае, заклікае". Яго асноўнай мэтай зьяўляецца захаваньне ўнікальнага мастацтва царкоўнага званарства.
Сёлета ўдзел у фэстывалі заявіла рэкордная колькасьць удзельнікаў - 29 чалавек. Старэйшай удзельніцы 65 гадоў.
Удзельнікамі ў асноўным зьяўляюцца людзі, якія кожны дзень звоняць у сваіх прыходах. Акрамя таго з Расеі й Беларусі прыехалі навучэнцы спэцыяльных школ званоў. Гэта ў асноўным маладыя званары ва ўзросьце 20-35 гадоў. У гэтым годзе бальшыню ўдзельнікаў складаюць жанчыны.
Мерапрыемства з кожным годам становіцца ўсё больш вядомым за мяжой.
Яс