Польскія фальшываманэтчыкі сярод „сусьветных лідараў”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        24.04.2012 18:45
                    
                                 
                
                
                    У Польшчы часьцей за ўсё падрабляецца ўласная валюта. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Польскія фальшываманэтчыкі сярод „сусьветных лідараў”. Толькі карэйцы апярэджваюць палякаў у гэтай  „дысцыпліне”.  Няма чым ганарыцца, але паліцыя мае найбольшыя праблемы менавіта з польскімі фальсыфікатамі.
У Польшчы часьцей за ўсё падрабляецца ўласная валюта. Найчасьцей падрабляюцца купюры наміналам 100 злотых. Фальшываманэтчыкі дасканаляць сваё майстэрства, аднак кожная падробленая купюра й так будзе адрозьнівацца ад сапраўднай, лічаць паліцыянты, якія займаюцца барацьбой з арганізаванай злачыннасьцю.
Паліцыянты кажуць, што найлепшы спосаб перасьцерагчыся перад фальшыўкамі - гэта безнаяўныя зьдзелкі, паколькі няма такога дакумэнту ці купюры, якую немагчыма падрабіць.
кр/Radio ZET