Logo Polskiego Radia
Print

Катавіцкі кангрэс на фоне пратэстаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2012 16:45
Перад будынкам, дзе праходзіць мерапрыемства, пікетавалі прафсаюзы, прадпрымальнікі ды Партыя жанчынаў.

/

Перад сёлетнім Эўрапейскім эканамічным кангрэсам стаіць вялікая задача, - сказаў былы старшыня Эўрапарлямэнту, эўрадэпутат Ежы Бузэк падчас урачыстага распачацьця мерапрыемства ў горадзе Катавіцэ. Гэта найбуйнейшы гэткага роду кангрэс у сьвеце.

Бузэк падкрэсьліў, што яго ўдзельнікі пастараюцца адказаць на вельмі важныя пытаньні.

Ежы Бузэк: Мы б хацелі адказаць на многія актуальныя пытаньні, якія тычацца Польшчы ды Эўропы, у прыватнасьці, чаго цяпер найбольш не хапае Эўропе? І чаму мы ня можам пачаць буйных рэформаў, у тым ліку структурных?

- падкрэсьліў Ежы Бузэк.

Цягам трохдзённага Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу пройдзе больш за сто панэльных дыскусій, падчас якіх будуць абмяркоўвацца пытаньні, датычныя горнадабываючай прамысловасьці, СМІ, фінансаў і службы аховы здароўя.

Сёлетні Эўрапейскі эканамічны кангрэс адчыніў прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Тым часам перад адкрыцьцём мерапрыемства ля Цэнтру культуры ў Катавіцэ, дзе праходзіць сустрэча, адбыўся пратэст.

Сярод пікетоўцаў былі як прадстаўнікі прафсаюзаў, так і прадпрымальнікаў. Першыя пратэставалі супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы, другія - супраць дыскрымінацыі й зьнішчэньня малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Польшчы.

Да пікету далучыліся таксама прадстаўнічкі Партыі жанчынаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт