Logo Polskiego Radia
Print

PiS падтрымлівае байкот Украіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2012 17:33
Паводля Адама Гофмана, паводзіны ўкраінскіх уладаў, гэта насьмешкі з Захаду й правоў чалавека.

/

Улады ў Кіеве трымаюць у няволі былую кіраўнічку ўкраінскага ўраду па палітычных матывах - лічыць прэс-сакратар апазыцыйнай партыі „Права й справядлівасьць” Адам Гофман.

Паводле яго, гэта пацьвярджае сёньняшняе рашэньне Вярхоўнага суду Ўкраіны пра адтэрміноўку разгляду касацыйнай скаргі Юліі Цімашэнкі.

Нагадваем, украінскія судзьдзі адтэрмінавалі паседжаньне па гэтай справе, паколькі Юлія Цімашэнка не магла ў ім удзельнічаць.

Паводле Адама Гофмана, паводзіны ўкраінскіх уладаў - гэта насьмешкі з Захаду й правоў чалавека.

Таму, паводле яго, партыя „Права й справядлівасьць” не адмаўляецца ад сваёй пазыцыі ды надалей пераконвае да байкоту ўкраінскай часткі Чэмпіянату Эўропы па футболе „EURO 2012”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт