Польскі бурштын здабывае Кітай
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
31.05.2012 14:12
Першая лэдзі Польшчы Анна Камароўска адчыніла ў Пэкіне выставу польскіх ювэлірных вырабаў з бурштыну.
У апошніх гадох польскі бурштын перажывае ў Паднябеснай свой рэнэсанс. Гэты камень лічыцца адной зь сямі каштоўнасьцяў буддызму. Выстава польскіх вырабаў з бурштыну адбываецца ў выставачным павільёне найбуйнейшага пэкінскага антыкварнага кірмаша „Panjiayuan”.
кр