Украіна аспрэчыць вынесены у Лібіі прысуд
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.06.2012 16:34
19 украінскіх жаўнераў-наёмеікаў былі прысуджаныя да 10 гадоў турмы.
Украінскія ўлады заяўляюць, што будуць змагацца за вызваленьне сваіх грамадзянаў, асуджаных сёньня ў Лібіі.
19 украінскіх грамадзянаў былі прысуджаныя да 10 гадоў турмы за барацьбу на баку дыктатара Муамара Кадафі ў якасьці наёмнікаў.
У кароткай заяве ўкраінскае МЗС паведаміла, што адкаваты неадкладна аспрэчаць у Вышэйшым вайсковым судзе ў Трыпалі вынесены сёньня прысуд.
Апрача ўкраінцаў па 10 гадоў турмы атрымала трое беларусаў і адзін расеец. Другі грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, якога абвінавацілі ў камандаваньні групай, быў прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Таксама міністар замежных справаў Беларусі зьвярнуўся да свайго лібійскага калегі з просьбай пасадзейнічаць у пераглядзе прысуду, вынесенага беларусам.
аз