Logo Polskiego Radia
Print

У Лібіі неспакойна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2012 16:35
У некалькіх гарадах Лібіі здарыліся інцыдэнты падчас выбараў у парлямэнт.

У некалькіх гарадах Лібіі здарыліся інцыдэнты падчас выбараў у парлямэнт. Так, у Бэнгазі некалькі сотняў чалавек зьнішчылі выбарчы ўчастак, а бюлетэні для галасаваньня спалілі. У горадзе працяглы час дэманструюць жыхары, якія сьцьвярджаюць, што цэнтральныя ўлады ігнаруюць іх паўсядзённыя праблемы. У іншых гарадах таксама праходзяць маніфэстацыі, у выніку чаго прыйшлося зачыніць некаторыя ўчасткі.
Парлямэнт Лібіі, у якім будуць засядаць 200 дэпутатаў, будзе выбраны сёньня. Зь ліку дэпутатаў плянуецца стварыць камітэт экспэртаў, які падрыхтуе новую канстытуцыю. Праект новага асноўнага закону будзе вынесены на ўсеагульны рэфэрэндум. Экспэрты не выключаюць, што новыя законы будуць грунтавацца на шарыяце – мусульманскім праве.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт