Logo Polskiego Radia
Print

67- я ўгодкі Хірасімы

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 06.08.2012 16:00
Жыхары гораду ўшанавалі памяць суайчыньнікаў , што загінулі ў выніку выбуху атамнай бомбы.

Сёньня спаўняецца 67 гадоў з дня, калі амэрыканскі бамбардзіроўшчык ськінуў уранавую бомбу на Хірасіму. У сёлетніх урачыстасьцях прымалі ўдзел 50 тысяч чалавек. Сярод іх ацалеўшыя сьведкі трагедыі, сваякі ахвяраў, прадстаўнікі японскіх уладаў і замежныя госьці. У паветра выпушчана тысячы галубоў-сымбаляў міру.

Бомба, ськінутая амэрыканцамі на Хірасіму, забіла 78 тысяч чалавек. У выніку радыяцыйных хваробаў памерла шмат людзей. Агульная колькасьць ахвяраў хірасімскай трагедыі ацэньваецца на 250 тысяч.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт