Logo Polskiego Radia
Print

Google аб'явіла вайну піратам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.08.2012 14:34
Парталы, якія часта абвінавачваюцца ў парушэньні аўтарскіх правоў, падчас пошуку разьмяшчаюцца на самым канцы сьпісу.

/

У рамках барацьбы зь пірацтвам у інтэрнэце Google перапраграмаваў сваю пошукавую сыстэму так, каб парталы, якія часта абвінавачваюцца ў парушэньні аўтарскіх правоў, не апыналіся на версе пошукавых вынікаў.

Гэты крок з задаволенасьцю ўспрынялі музычныя й кінаканцэрны Галівуда. Googlе, пошукавая сыстэма якога карыстаецца найбольшаю папулярнасьцю, даўно абвінавачваюць у тым, што падчас пошуку перавага надаецца старонкам зь пірацкімі копіямі музыкі й фільмаў.

Цяпер падаючы вынік пошуку, Google разьмяшчае на далёкіх месцах інтэрнэт-парталы з найбольшаю колькасьцю заклікаў аб выдаленьні зьмешчаных нелегальна твораў.

У сваю чаргу гэтыя парталы цьвердзяць, што ініцыятыва Google ім не пашкодзіць, паколькі інтэрнаўты будуць заходзіць да іх на старонкі непасрэдна, а не карыстаючыся пошукавай сыстэмай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт