Logo Polskiego Radia
Print

Сына Кадафі будуць судзіць у Лібіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2012 12:40
Працэс пройдзе ў Лібіі, а не ў Гаазе.

/

У верасьні ў Лібіі, у горадзе Зынтан пачнецца разгляд справы сына зрынутага дыктатара Муамара Кадафі Сайфа аль-Ісляма.

Прэс-сакратар пракурора заявіў у чацьвер, што суд пачнецца ў Лібіі нягледзячы на ордэр, выданы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе, які патрабуе выдачы Сайфа аль-Ісляма.

Генэральная пракуратура Лібіі заявіла, што расьсьледаваньне адносна абвінавачваньняў на адрас малодшага Кадафі - завершанае.

Суд у Гаазе раней выказаў сумневы ў тым, што Сайф аль-Іслям можа спадзявацца справядлівага разгляду справы ў Лібіі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт