Logo Polskiego Radia
Print

Памёр лібіеец, які схапіў Кадафі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.09.2012 17:44
Раней яго катавалі прыхільнікі былога дыктатара.

Больш за 10 тыс. чалавек прыбыло на жалобную дэманстрацыю ў Трыпалі па прычыне трагічнай сьмерці 22-гадовага лібійскага паўстанца, які, як лічыцца, схапіў Муамара Кадафі. Амар Бэн Шаабан памёр сёньня ў Парыжы. Раней яго катавалі прыхільнікі былога дыктатара.
Дэманстранты ў Трыпалі заклікалі ўрад знайсьці вінаватых у сьмерці 22-гадовага хлопца, якога на працягу 50-і дзён трымалі ў зачыненым памяшканьні прыхільнікі рэжыму Кадафі. Былога паўстанца ў цяжкім стане вызвалілі на мінулым тыдні й даставілі ў адну з клінік Парыжа, дзе ўчора ён памёр. Урад Лібіі заявіў, што прыкладзе ўсе намаганьні, каб арыштаваць і пакараць вінаватых у сьмерці Амара Бэн Шаабана.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт