Logo Polskiego Radia
Print

Сырыя забараніла палёты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2012 15:50
Турэцкія самалёты ня могуць выконваць грамадзянскіх палётаў над тэрыторыяй Сырыі.

Сырыя забараняе турэцкім самалётам выконваць грамадзянскія палёты над сваёй тэрыторыяй. Сырыйскія ўлады прынялі гэтае рашэньне празь некалькі дзён пасьля таго, як Турцыя арыштавала сырыйскімі самалёт, якім - паводле Анкары - транспартавалася расейская зброя для арміі сырыйскага ўрада. Сырыя не пацьвердзіла абвінавачваньняў і запатрабавала прадставіць доказы.

Дамаск паведаміў, што ўводзіць забарону палётаў у адказ на аналягічную забарону Турцыі. Тым часам, Анкара гэткай забароны ніколі ня ўводзіла. Турэцкія ўлады папярэдзілі толькі, што будуць затрымліваць сырыйскія самалёты, калі ўзьнікне падазрэньне, што на іх борце можа знаходзіцца вайсковы груз.

Як заўважаюць камэнтатары, цягам некалькіх апошніх дзён у адносінах паміж Сырыяй і Турцыяй назіраецца росту напружанасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт