Працэс па справе катастрофы танкера
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.10.2012 17:03
10 гадоў таму крушэньне танкера давяло да сур’ёзнай экалягічнай катастрофы.
Магчыма, гэта будзе самы доўгі судовы працэс у гісторыі Гішпаніі. Ён будзе працягвацца сем месяцаў, а на лаве падсудных сядзе капітан танкера „Прэстыж”. Крушэньне танкера 10 гадоў таму давяло да найбуйнейшай экалягічнай катастрофы ў гісторыі Гішпаніі. Капітану пагражае 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Нагадаем, у лістападзе 2002 года ў выніку крушэньня дайшло да забруджаньня нафтай 1 200 кілямэтраў гішпанскага й францускага атлянтычнага ўзьбярэжжа.
Абвінаваўцамі зьяўляюцца больш за 2 тысячы экалягічных арганізацыяў, асацыяцый рыбакоў і грамадзкіх арганізацыяў, якія патрабуюць 2 мільярдаў 300 мільёнаў эўра кампэнсацыяў за страты, нанесеныя навакольнаму асяродзьдзю.
аз