Куба аблягчае замежныя выезды
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.10.2012 15:57
Цяпер кубінцы змогуць заставацца за мяжой тэрмінам да двух гадоў безь перапынку.
Куба ліквідуе абавязак атрыманьня грамадзянамі дазволу на замежны выезд. Новы закон уступіць у сілу 14 студзеня.
Да гэтага часу кубінцы, якія хацелі зьехаць за мяжу, былі абавязаныя прайсьці доўгі й каштоўны працэс атрыманьня дазволу на выезд з краіны. Пры гэтым прадстаўнікам апазыцыі часта адмаўлялі права на выезд.
Згодна з новымі правіламі, кубінцы змогуць застацца за мяжой тэрмінам да двух гадоў безь перапынку. Да гэтай пары яны не маглі пакідаць краіны на больш, чым 11 месяцаў.
Многія гады рэжым у Гаване ўспрымаў кубінцаў, якія хацелі зьехаць за мяжу, як здраднікаў і ворагаў рэвалюцыі. Цяпер, здаецца, улады заўважылі, што многія зь іх выязджаюць за мяжу на працу ды вяртаюцца на Кубу з грашыма.
Усё ж крытыкі рэжыму заўважаюць, што надалей будуць дзейнічаць некаторыя абмежаваньні. Згодна з новымі правіламі, кубінскія ўлады могуць адмовіць у прадаўжэньні пашпарта з-за „грамадзкага інтарэсу”, пра які вырашае рэжым. Апрача таго спэцыялісты, напрыклад, лекары будуць прымушаны пераадолець дадатковыя цяжкасьці ў атрыманьні дазволу на замежны выезд.
аз