Logo Polskiego Radia
Print

Паўстанцы забілі параненага Кадафі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2012 16:00
„Human Rights Watch” мае таксама доказы забойства супрацоўнікаў Муамара Кадафі.

Ёсьць доказы злачынства, зьдзейсьненага ў мінулым годзе ў Лібіі ў дачыненьні да супрацоўнікаў Муамара Кадафі, - заяўляюць прадстаўнікі міжнародай арганізацыі па правах чалавека „Human Rights Watch”.

Арганізацыя агучыла даклад пра апошнія гадзіны жыцьця лібійскага дыктатара Муамара Кадафі, які быў забіты 20 кастрычніка мінулага году. Дакумэнт даказвае, што людзі, якія ехалі ў калёне Кадафі, былі спыненыя паўстанцамі, раззброеныя, зьбітыя, а затым забітыя. Загінулі, як мінімум, 66 чалавек, у тым ліку адзін з сыноў Кадафі.

Даклад „Human Rights Watch” падвяргае заявы лібійскіх уладаў, паводле якіх Муамар Кадафі загінуў у перастрэлцы паміж аховай канвою і паўстанцамі. На відэазапісе, які атрымалі аўтары дакладу, бачна, што паранены Кадафі быў зьбіты паўстанцамі і ўдараны штыком у сьпіну.

„Human Rights Watch” заклікае лібійскія ўлады пачаць расьсьледаваньне гэтай падзеі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт