Logo Polskiego Radia
Print

Браты-мусульмане заклікаюць апазыцыю здацца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.12.2012 12:20
Браты-мусульмане ў Эгіпце заклікаюць апазыцыю да прымірэньня й паразуменьня.
Fot. PAP/EPA/Mohamed Messara

У суботу на рэфэрэндуме бальшыня эгіпцян, праўдападобна, падтрымала праект Канстытуцыі, падрыхтаваны Братамі-мусульманамі ды іншымі мусульманскімі арганізацыямі. Апазыцыя, якой праект асноўнага дзяржаўнага дакумэнта не задавальняе, заяўляе аб чарговых пратэстах.

Паводле Братоў-мусульманаў, у першы дзень рэфэрэндуму адносна праекту Канстытуцыі „за” выказаліся амаль 60% эгіпцян. Кіроўная партыя заклікае апазыцыю не арганізаваць пратэстаў.

У суботу прагаласавалі жыхары дзесяці правінцыяў, у тым ліку Каіра й Александрыі. Жыхары астатніх правінцый пойдуць да вурнаў у наступную суботу. Гэта пераважна жыхары малых мястэчак і вёсак, і бальшыня зь іх, праўдападобна, падтрымае праект Канстытуцыі. Ён у вялікай ступені грунтуецца на мусульманскім рэлігійным праве й дае шырокія паўнамоцтвы прэзыдэнту.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт