Спэцгрупа супраць інтэрнэт-пірацтва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        18.12.2012 09:55
                    
                                 
                
                
                    Лёнданская паліцыя стварае спэцыяльную групу па супрацьдзеяньні пірацтву ў сеціве. 
                
                
                    
                         Photo: sxc.hu
Photo: sxc.hu
                     
                
                
                
               
                
                          
   У першую чаргу тым, хто нелегальна сьцягвае матэрыялы абароненыя аўтарскім правам. 
Вялікабрытанія ўжо некалькі год вядзе ўзмоцненую барацьбу з пірацтвам і парушэньнем правоў інтэлектуальнай уласнасьці. Аднак дасьледаваньні спэцыялістаў зазначаюць, што патрэбны больш інтэнсіўныя крокі, і прыводзяць істотны аргумэнт — грошы. Паводле адмысловых падлікаў, больш актыўная праграма абароны аўтарскіх правоў прынясе ў ангельскі бюджэт 7,9 мільярдаў фунтаў. Урад зацікавіўся гэтымі лічбамі.
Першым прарэагаваў міністар патэнтаў. Новыя патэнты будуць прызнавацца ў тэрміне 90 дзён, што зьяўляецца істотнай зьменай у параўнаньні зь цяперашняй практыкай, калі гэты працэс цягнецца 3-4 гады. Скароціцца таксама час разгляду справы аб прызнаньні таварнага знаку з 10 да 5 дзён. Апроч таго ангельскі ўрад хоча стварыць лічбавую біржу аўтарскіх правоў, каб спрасьціць працэдуру атрыманьня згоды на выкарыстаньне матэрыялаў абароненых аўтарскім правам.
юл