Logo Polskiego Radia
Print

Тунец за 1,38 млн эўра

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.01.2013 15:38
Тунец, вагою ў 222 кг, быў прададзены на аўкцыёне ў Токіё за 155,4 млн ен (1,38 мільёна эўра).

/


Пакупнік — уладальнік вядомай японскай сеткі сушы-рэстаранаў Занмаі. Аўкцыён быў праведзены у суботу на рыбным рынку Цукідзі ў Токіё, у першы дзень працы пасьля каляднага перапынку.

Рыбу, злоўленую ля паўночнага ўзьбярэжжа Японіі, купіў уладальнік сушы-рэстаранаў Кіёсі Кімура, які таксама летась выйграў гэты аўкцыён. Аднак, тады ён заплаціў за тунца ўтрая менш.

Ня цяжка падлічыць, што сёлета Кімура заплаціў за кіляграм рыбы больш за 6 тысяч эўра. Каб рыба акупілася, адно сушы павінна каштаваць 260 эўра. Але сп. Кімура падкрэсьлівае, што сушы ў ягоных рэстаранах будзе нязьменна каштаваць 400 ен (каля 3,5 эўра).

Блакітны тунец найвышэй цэніцца знаўцамі сушы. Гэта самая дарагая рыба на рынку Цукідзі ў Токіё.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт