Logo Polskiego Radia
Print

Часам лепш трымаць язык за зубамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.01.2013 18:58
Прынц Гары зноў усхваляваў грамадзкую думку. Гэтым разам сваім інтэрвію.

/

Камэнтатары ў Вялікабрытаніі баяцца магчыных наступстваў публікацыі інтэрвію, якое сродкам масавай інфармацыі даў малодшы сын спадкаемца брытанскага пасаду - прынц Гары, (псэўданім - капітан Уэльс) падчас службы ў Афганістане.

Ягоныя выказваньні можна было апублікаваць толькі цяпер, пасьля заканчэньня службы ў Афганістане.

28-гадовы капітан вернецца ў Вялікабрытанію заўтра пасьля пяці месяцаў службы. У Афганістане ён служыў пілётам верталёта. У інтэрвію ён прызнаўся, што падчас місіі страляў па талібах. Дарэчы, зьдзіўляе ня гэты факт, але падборка словаў, такіх як: „Калі хто-небудзь хоча пакрыўдзіць нашых хлопцаў, то трэба выключыць яго з гульні".

Былы камандуючы брытанскімі сіламі ў Афганістане, палкоўнік Рычард Кэмп тлумачыў, што прынц Гары выкарыстаў толькі мову жаўнераў.

Але на гэтае выказваньне неадкладна адрэагаваў прэс-сакратар афганскіх талібаў, сьцвярджаючы, што, відаць, прынц Гары „мае псыхічныя праблемы", калі параўноўвае вайну з кампутарнай гульнёй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт