Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкі барон узначаліў Ватыканскі банк

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.02.2013 17:52
Пад увагу браўся ня толькі прафэсіяналізм, але й маральныя якасьці кандыдата.

Пасьля васьмі месяцаў ватыканскі банк IOR (Iнстытут рэлігійных справаў) зноў мае старшыню. Ім стаў нямецкі барон Эрнст фон Фройбэрг. Новаму старшыні Ватыканскага банку 55 гадоў, па адукацыі юрыст. У дадзены момант ён зьяўляецца старшынём суднаверфі ў Гамбургу. Рыцар Мальтанскага ордэну, каталіцкі дзеяч.

Эрнст фон Фройбэрг абраны сярод 40 кандыдатаў у выніку доўгага й дакладнага адбору, у якім пад увагу браўся ня толькі прафэсіяналізм, але й маральныя якасьці. Выбар зрабіла камісія пяці кардыналаў, а кандыдатуру зацьвердзіў Папа Рымскі.

Пасада кіраўніка банку Ватыкана была свабодная з траўня мінулага году. Папярэдні старшыня быў звольнены без папярэджаньня й абвінавачаны ў шкоднай дзейнасьці на карысьць установы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт