Logo Polskiego Radia
Print

Ёсьць PlayStation 4!

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.02.2013 10:52
PlayStation 4 заклікана замяніць кансоль PS3, якая выпускалася з 2006 г.

/

Сусьветна вядомая японская кампанія Sony на выставе ў Нью-Ёрку прадставіла гульнявую кансоль новага пакаленьня PlayStation 4.

Генэральны дырэктар дэпартамэнту электронных гульняў кампаніі Sony Эндру Хаўс паабяцаў "значную эвалюцыю" ў параўнаньні з папярэднімі прыладамі. PlayStation 4 выкарыстоўвае, у прыватнасьці, струменевае відэа, падобнае на тое, якім карыстаецца тэлебачаньне.

Дзякуючы прэзэнтацыі кансолі новага пакаленьня, японцам ізноў удалося пераняць ініцыятыву на рынку забаўляльных прылад, як мінімум да чэрвеня гэтага года. Менавіта ў чэрвені электронны гігант Microsoft мае намер прадставіць свой ​​новы Xbox.

PlayStation 4 заклікана замяніць кансоль PS3, якая выпускалася з 2006 г.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт