Logo Polskiego Radia
Print

Януковіч не падтрымае Лукашэнку

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.02.2013 16:12
Былы міністар замежных справаў Украіны распавёў пра прэтэнзіі Кіева да Менска.
www.uainfo.org

У выпадку эканамічнага ці палітычнага канфлікту з Расеяй Аляксандру Лукашэнку ня варта разьлічваць на падтрымку Кіева. Так лічыць былы міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк. Вядомы дыплямат прыняў удзел у дыскусіі, прысьвечанай усходняй палітыцы Польшчы й Эўразьвязу, якая прайшла у чацьвер у Варшаве.

Б. Тарасюк: Калі казаць пра міждзяржаўныя стасункі, то Ўкраіна мае ўсе падставы быць незадаволенай пазыцыяй Беларусі. Менск зацягвае працэс увядзеньня ў дзеяньне дамовы аб мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю. А гэта вельмі сур’ёзная праблема для нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны. Тысяча кілямэтраў нашай мяжы ня мае прававой вызначанасьці. Віна ў гэтым адназначна ляжыць на баку Аляксандра Лукашэнкі. Таму я ня бачу ніякіх падставаў для саюзу паміж Лукашэнкам і Януковічам. Яны маюць розныя інтарэсы й розныя мэты.

Барыс Тарасюк таксама перакананы, што Ўкраіна не далучыцца да Мытнага зьвязу Расеі, Казахстана і Беларусі. Віктар Януковіч робіць такія заявы выключна, каб шантажаваць Брусэль – заявіў у інтэрвію Польскаму радыё ўкраінскі дыплямат.

Аляксандар Папко, Варшава

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт