Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія мільярдэры пойдуць па сьлядох Майсея

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 20.03.2013 11:35
У габрэйскіх хітонах і сандалях яны пешкі выпраўляюцца праз пустыню ў Ерусалім.

/

Расейскія мільярдэры возьмуць удзел у незвычайным паломніцтве ў Ерусалім. Разам з групай бізнэсоўцаў зь іншых краін Эўропы яны хочуць пехатою прайсьці праз пустыню шляхам біблейскага Майсея.

Як паведамляе радыёстанцыя “Голас Расеі” – паломніцтва будзе сымбалізаваць выхад габрэяў з Эгіпту. Сярод паломнікаў будуць, між іншым, уладальнік Альфа-групы Міхаіл Фрыдман, дырэктар TNK - BP Герман Хан і суўладальнік парталу “Вконтакте” Міхаіл Мірылашвілі.

Бізнэсоўцы будуць паломнічаць без тэлефонаў і сучасных сродкаў транспарту. Апранацца падчас пілігрымкі яны будуць у габрэйскія хітоны й сандалі. Запас вады й харчаваньня будуць несьці вярблюды.

Пакуль невядома, калі дакладна пачнецца паломніцтва. У ім возьме ўдзел каля 15 самых багатых эўрапейцаў, пераважна расейцаў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт