Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў і Пуцін зробяць усё для “нармальных” адносін з Польшчай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.03.2013 13:31
Казаў аб гэтым на сустрэчы з замежнымі журналістамі прэм’ер-міністар Дзьміртый Мядзьведзеў.

Russian
Russian president Dmitri Medvedev, fot. PAP/EPA/VLADIMIR RODIONOV/RIA NOVOSTI

“Узаемаадносіны Расеі й Польшчы нармалізуюцца й з часам павінны зьнікнуць праблемы, якія разьдзяляюць Маскву й Варшаву”, - аб гэтым казаў на сустрэчы з замежнымі журналістамі прэм’ер-міністар Дзьміртый Мядзьведзеў.

Кіраўнік ураду пацьвердзіў, што абедзьве краіны надалей разьядноўваюць іншыя погляды на гістарычнае мінулае, а таксама трагічныя падзеі, зьвязаныя са смаленскай авіякатастрофай. “Нягледзячы на цяжкасьці, Польшчы й Расеі ўдалося стварыць новыя рамкі супрацоўніцтва”, - заявіў Дзьмітрый Мядзьведзеў. Прэм’ер-міністар Расеі пахваліўся, што ў гэтым немалая ягоная заслуга. Ён прыгадаў, што шматразова сустракаўся зь лідарамі Польшчы, што, паводле яго, дапамагло па-новаму зірнуць на многія спрэчныя пытаньні. Мядзьведзеў запэўніў, што расейска-польскае эканамічнае супрацоўніцтва разьвіваецца дасканала, а палітычны дыялёг працягваецца. Кіраўнік расейскага ўраду абяцаў, што ён і прэзыдэнт Пуцін прыкладуць усе намаганьні, каб адносіны паміж Масквой і Варшавай можна было назваць „нармальнымі”.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт