Logo Polskiego Radia
Print

Улады Ўругваю легалізавалі аднаполыя шлюбы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 11.04.2013 10:14
Геі й лесьбіянкі атрымаюць права на ўсынаўленьне дзяцей і правядзеньне штучнага апладненьня.

/

Палата прадстаўнікоў Уругвая 10 красавіка прагаласавала за легалізацыю аднаполых шлюбаў. На працягу 10 дзён закон павінен падпісаць прэзыдэнт Уругвая Хасэ Мухіку, які зьяўляецца прыхільнікам легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Паводле новага закона, людзі, якія знаходзяцца ў аднаполым шлюбе, будуць карыстацца тымі ж правамі, як і ў традыцыйным шлюбе: права на ўсынаўленьне дзяцей і правядзеньне штучнага апладненьня. У шлюбных кантрактах, якія складаюцца ў краіне - як аднаполых, так і традыцыйных - замест слоў "муж" і "жонка" будзе выкарыстоўвацца нейтральнае "удзельнікі дамовы". Пры гэтым закон таксама дазваляе заключаць аднаполыя шлюбы замежнікам, якія прыехалі ў Уругвай.

Адзначым, Уругвай стаў другой краінай Лацінскай Амэрыкі, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы. У 2010 годзе такія саюзы былі адобраны ў Аргентыне.

AP/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт