Logo Polskiego Radia
Print

Бунт у Гуантанама

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.04.2013 18:13
Турма неаднаразова згадвалася ў кантэксьце парушэньня правоў зьняволеных.
foto:T. McCoy US Navyfoto:T. McCoy US Navy

Спроба разьвесьці зьняволеных па адзіночных камэрах ў амэрыканскай турме Гуантанама скончылася сутыкненьнямі вязьняў з ахоўнікамі.
Зьняволеных спрабавалі разьвесьці па адзіночных камэрах ў якасьці пакараньня за галадоўку, якую тыя абвясьцілі яшчэ ў лютым, а таксама за тое, што вязьні зачынілі вокны й закрылі камэры назіраньня.
Зьняволеныя напалі на ахоўнікаў, калі тыя паспрабавалі трапіць у камэры. Ахове прыйшлося прымяніць гумовыя кулі. Бунт быў спынены.
У цяперашні час у турме ўтрымліваюцца 166 чалавек, якіх падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасьці. Некаторыя зьняволеныя правялі ў турме больш за 10 гадоў.
Галадоўка зьняволеных пачалася два месяцы таму ў знак пратэсту супраць канфіскацыі асабістых рэчаў і апаганеньня асобнікаў Карана супрацоўнікамі турмы. У галадоўцы ўдзельнічаюць 43 зьняволеных.
Турма Гуантанама была створана ў 2002 годзе, першымі вязьнямі ў ёй сталі талібы з Афганістану. Турма неаднаразова згадвалася ў кантэксьце парушэньня правоў зьняволеных. Абама абяцаў закрыць Гуантанама, аднак выканаць дадзенага абяцаньня ня змог з-за моцнай апазыцыі ў кангрэсе. За ўсе гады існаваньня праз гэтую турму прайшло больш за 700 чалавек.

рбк/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт