Logo Polskiego Radia
Print

Прадаецца выспа

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2013 06:49
Невялікая шатляндзкая выспа Tanera Mor выстаўлена на продаж.

foto:

Выспа Танэра мае блізу 310 гэктар, турыстычную інфраструктуру, калёнію птушак, пошту, якая выпускае ўласныя маркі, і тры авіярэйсы. Гэта адзіная жылая выспа з архіпэлягу Самэр.

Заяўлены кошт выспы – два з паловай мільёны фунтаў. Сёньняшнімі ўладальнікамі выспы зьяўляецца сям’я Ўільямс. Яны заяўляюць, што хочуць даць іншым магчымасьць пажыць у гэтым прыгожым месцы. “Пасьля доўгіх гадоў шчасьця, калі Танэра была нашым домам, прысьпеў час, каб нехта іншы змог любавацца тутэйшай чароўнай прыродай”, - паведаміла спадарыня Ўільямс.

Танэра апісаная ў кніжцы Франка Фрэйзэра Дарлінга “Астраўная фэрма”. Пісьменьнік жыў на высьпе прыканцы 1930-ых гадоў ды дасьледаваў жыцьцё птушак.

юл

tags: цікава
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт