Logo Polskiego Radia
Print

Разбуральная сіла абгавораў бліжніх

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.05.2013 18:03
Папа Францішак асудзіў у суботу ліхаслоўе, якое, на ягоную думку, зьяўляецца «разбуральным» для Касьцёлу.

/

Пантыфік падкрэсьліў, што «абгаворваньне іншых» – гэта грэх дэзінфармацыі й паклёпу.

Падчас ранішняй імшы ў Доме сьвятой Марты, то бок, у сваёй рэзыдэнцыі ў Ватыкане, Папа рымскі сказаў: «Колькі пляткарства ў Касьцёле! Колькі зласловім мы, хрысьціяне!» І падкрэсьліў, што «так ня можа быць», бо «плёткі разбуральныя для Касьцёлу».

Пантыфік зазначыў, што хрысьціяне павінны асьцерагацца спакусы «ўмешвацца ў жыцьцё іншых людзей», і таксама перасьцярог перад зайздрасьцю, якая наносіць шкоду «хрысьціянскай суполцы». «Мы становімся хрысьціянамі з добрымі манерамі й дрэннымі звычкамі», - сказаў Папа рымскі Францішак.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт