Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманьні падчас акцыі ў абароны сэксуальных меншасьцяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2013 14:17
Улады Масквы не далі згоды на правядзеньне мерапрыемства.

/

У суботу перад будынкам Дзярждумы ў Маскве паліцыя затрымала каля 30 чалавек, якія спрабавалі арганізаваць дэманстрацыю ў абарону правоў сэксуальных меншасьцяў.

Акцыя мела несанкцыянаваны характар. Гарадзкія ўлады расейскай сталіцы адхілілі просьбу прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, якія хацелі атрымаць дазвол на правядзеньне параду. Улады Масквы патлумачылі сваё рашэньне „павагай да маральнасьці й патрыятызму”.

У Расеі назіраюцца моцныя гамафобныя настроі. Паводле вынікаў апублікаванага нядаўна апытаньня й праведзенага Цэнтрам Левада, 16% расейцаў прапануюць ізаляваць гамасэксуалаў. 22% дамагаецца іхнага прымусовага лячэньня, а 5% - нават іх ліквідацыі.

Другая палова рэспандэнтаў менш радыкальная. Пра талерантнасьць у адносінах да людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі й разуменьне іх праблем заяўляе толькі 23% расейцаў. У сваю чаргу 27% апытаных грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі лічаць, што такім людзям трэба забясьпечыць псыхалягічную падтрымку.

На пытаньне аб асабістым дачыненьні да геяў і лесьбіянак, 50% рэспандэнтаў адказалі, што яны адчуваюць у адносінах да гэтых людзей і агіду, і раздражненьне, 18% ім не давярае. 23% рэспандэнты ставяцца да такіх людзей „мірна, без асаблівых эмоцый”. Толькі сярод 4% апытаных геі й лесьбіянкі выклікаюць станоўчыя пачуцьці.

У Савецкім Саюзе гамасэксуалізм караўся пазбаўленьнем волі. Афіцыйна гэтае пакараньне было адменена ў 1993 годзе, але ў расейскім грамадзтве захоўваюцца моцныя гамафобныя настроі.

Дзярждума да сярэдзіны ліпеня павінна зацьвердзіць закон аб забароне прапаганды гамасэксуалізму сярод дзяцей. Аналягічныя законы былі прынятыя ў многіх рэгіёнах Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку ў Санкт-Пецярбургу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт