Вакалістка „Pussy Riot” пад наглядам лекара
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.05.2013 17:48
Марыя Алёхіна абвясьціла галадоўку пасьля таго, як суд адхіліў яе хадайніцтва.
Источник: ru.euronews.com
Вакалістка „Pussy Riot”, якая трымае галадоўку вось ужо сем дзён, знаходзіцца пад наглядам лекара. Марыя Алёхіна абвясьціла галадоўку пасьля таго, як суд адхіліў яе хадайніцтва аб датэрміновым вызваленьні з турмы.
Жанчына была асуджаная на два гады зьняволеньня ў працоўным лягеры за сьпеў песьні „Багародзіца Пуціна пагані!” ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
Сьпявачка знаходзіцца за кратамі больш за год. На мінулым тыдні суд ня даў згоды на ейны ўдзел у судовым працэсе па датэрміновым вызвальненьні. Алёхіна абвясьціла галадоўку й не спыніла пратэсту, калі суд адхіліў яе хадайніцтва.
Апрача Алёхінай, да двух гадоў лягера прысуджаны таксама дзьве іншыя сьпявачкі „Pussy Riot”: Надзея Талаконьнікава й Кацярына Самусевіч. У адносінах да апошняй суд выкананьне прыгавору адтэрмінаваў.
аз